From Wikipedia, the free encyclopedia
ГАЗ-233034 СПМ-1 «Тыгр» — расійскі бронеаўтамабіль з колавай формулай 4х4. Распрацаваны ЗАТ «Промышленные компьютерные технологии» Горкаўскага аўтамабільнага завода, Арзамаскім машынабудаўнічым заводам і Ніжагародскім авіябудаўнічым заводам «Сокол».
Тыгр | |
---|---|
руск.: ГАЗ-2330 Тигр | |
Бітва | |
Названа ад | тыгр |
Краіна паходжання | |
Вытворца | GAZ |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 2013 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2 200 міліметр |
Вышыня | 2 000 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выпрабаванні пачаліся ў 2002 годзе. У тым жа годзе распрацоўка ўпершыню прадэманстравана публіцы. Неўзабаве машыны паступілі ў маскоўскі САХР.
«Тыгр» мае класічную капотную кампаноўку. Кузаў суцэльнаметалічны. На даху магчыма ўсталёўваць комплекс цяжкага стралковага ўзбраення. У пачатковых серыях усталёўваўся бразільскі дызельны 6-цыліндравы рухавік Cummins 20 аб’ёмам 5,9 л і магутнасцю 205 к.с. Потым стаў выкарыстоўвацца сілавы агрэгат ЯМЭ-534, таксама дызельны 4-цыліндравы, аб’ёмам 4,43 л і магутнасцю 190 к.с.
Каробка перадач пяціступеністая механічная. Падвеска машыны незалежная тарсіённая.
Маса аўтамабіля — 7400 кг, грузападымальнасць — 1400 кг, колавая база — 3300 мм.
Экіпаж — камандзір і кіроўца. Акрамя таго, машына ўмяшчае сем чалавек дэсантнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.