«Тузін. Немаўля» — праект інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm» і Падляскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку. У яго межах беларускія выканаўцы — «Ilo&Friends», Сяргей Пукст і «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да беларускіх нямых кінафільмаў — «Прастытутка» (1926), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «У агні народжаная» (1929). Мастакі Васіліса Паляніна-Календа, Лявон Вольскі і Анджэй Ветэшка стварылі сучасныя плакаты да гэтых фільмаў.[1][2][3][4]
Прэзентацыя
Прэм’ера праекта прайшла ў Падляскай оперы і філармоніі (Беласток) 19 і 20 кастрычніка 2012 года[5], у клубах «Loft» і «Графіці» (Мінск) 22 і 25 лістапада 2012 года. Дадатковы паказ стужкі «Кастусь Каліноўскі» з жывой музыкай адбыўся 18 ліпеня 2013 года ў межах фестываля «Басовішча» ў Мастаўлянах, а таксама ў Варшаве ў межах фестываля «Bulbamovie» і на «Mirum Music Festival»-2014 у Міры. На ўручэнні музычнай прэміі «Ultra-Music Awards-2012 » праект быў прызнаны «Праектам года». Афіцыйная прэм’ера ў Беларусі адбылася ў межах 20-га МКФ «Лістапад». Адмыслова да гэтай падзеі ўсе тры фільма былі прадастаўлены на кінастужцы Дзяржфільмафондам Расіі . У 2013 годзе ўдзельнікі праекту запісалі сваю музыку да фільмаў на студыях у Мінску і Беластоку адмыслова для выдання на DVD. У 2014 годзе праект заняў другое месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў на фестывалі рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»[6]. Пра працу над праектам быў зняты фільм «B-Side» (рэжысёр Яўген Шапчыц).
Ацэнкі
Музычны крытык Алег Клімаў станоўча ацаніў адметны праект у 2013 годзе: «„Тузін.Немаўля“ засвяціўся яшчэ ў мінулым годзе, а ў гэтым набраў ход»[7].
Забароны
У 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах[8].
Зноскі
- Ася ПАПЛАЎСКАЯ (26.11.2012). ""Тузін.Немаўля". Мёртвае кіно не для ўсіх". naviny.by. Архівавана з арыгінала 22 сакавіка 2018. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - "Выйшаў трайны DVD "Тузін.Немаўля" (+відэа)". Experty.by. 20/12/2013. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - "Праект "Тузін. Немаўля"". TUT.BY. Праверана 2019-03-08.(недаступная спасылка)
- "Новая работа дызайн-студыі "Адліга" для праекта "Тузін.Немаўля"". Marketing.by. 29 Мая 2014. Праверана 2019-03-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)(недаступная спасылка) - Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- Чернухо, Александр. Олег Климов: «В „Афише“ работают сумасшедшие люди, я серьёзно говорю» (руск.). Ultra-music.com (30 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2019. Праверана 16 красавіка 2020.
- У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.