From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэці ліст апостала Яна, Трэці Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва[1], Трэцяе Сабо́рнае Пасла́нне свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва[2], 3-і ліст Яна[3], Трэ́цяе пасла́ньне Я́на Багасло́ва[4] — адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля другога ліста апостала Яна перад лістом апостала Іуды.
Трэці ліст апостала Яна | |
---|---|
Андрэй Рублёў. Апостал Ян. Пачатак 15 ст. | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліст напісаны тым самым аўтарам, што і папярэднія два. У пачатку ліста аўтар вызначае сабе, як старшыню ці, што адно і тое ж на мове лістоў, як старэйшага чалавека. Па зместу і стылю ліст вельмі падобны на другі ліст Яна, а іх заканчэнні амаль аднолькавыя. У пачатку ліста пазначаны адрасат — нехта Гай, які быў кіраўніком адной з суполак; больш нічога ані пра Гая, ані пра месца, дзе ён жыў, не вядома.
Ліст — адзін з самых кароткіх ў Новым Запавеце, у ім усяго 15 вершаў (карацейшы толькі другі ліст Яна, дзе вершаў увогуле 13). Аўтар вельмі задаволены тым, што Гай застаўся верным вучэнню і просіць таго заставацца дзейным і дапамагаць місіянерам-вандроўнікам. З іншага боку, апостал заклапочаны паводзінамі другога кіраўніка — Дыятрэфа, бачачы, што той працуе толькі дзеля ўласных мэтаў. У заканчэнні ліста апостал спадзяецца на хуткую сустрэчу і перадае прывітанні.
Верагодныя час і месца напісання тыя ж, што для іншых лістоў Яна — 90-я гады н.э. ў Эфесе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.