Трэцяя ракета (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

«Трэцяя ракета» — поўнаметражны чорна-белы мастацкі фільм пра Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1963 годзе рэжысёрам Рычардам Віктаравым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Прэм’ера адбылася 23 верасня 1963 года. Кампазітарам фільма быў Яўген Глебаў.

Хуткія факты Трэцяя ракета, Жанр ...
Закрыць

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі наступ прарывае абарону. Савецкія войскі адышлі назад, і разлік супрацьтанкавай зброі аказваецца на трое сутак адрэзаным ад сваіх войскаў. Лёс звёў у адным франтавым акопе розных людзей; ім трэба было выстаяць супраць нападаў гітлераўскіх войскаў. У цяжкай абстаноўцы пастаяннай смяротнай небяспекі раскрываюцца чалавечыя характары…

У ролях

Узнагароды

  • Дыплом КФ Прыбалтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдовы (1964) за сцэнарый фільма (Васіль Быкаў)

Літаратура

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.