рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэ́мля — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.
Трэмля | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 80 км |
Басейн | 769 км² |
Расход вады | 2,92 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы |
• Каардынаты | 52°43′50,10″ пн. ш. 29°10′33,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | за 2,7 км ад вёскі Міхнавічы |
• Каардынаты | 52°08′11,60″ пн. ш. 28°59′38,10″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Акцябрскі раён, Калінкавіцкі раён, Петрыкаўскі раён, Мазырскі раён |
— выток, — вусце |
Злева: рака Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі. Справа: рака Ветка.
Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах пераважна па ўсходняй ускраіне Прыпяцкай нізіны. Вусце ў межах Мазырскага раёна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы Калінкавіцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць 92 сутак. Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае.
У басейне Трэмлі возера Плясецкае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.