Траянскі конь
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Траянскі конь — у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь, з пабудовай якога звязаны адзін з фінальных эпізодаў Траянскай вайны.
Вайна паміж траянцамі і данайцамі пачалася таму, што траянскі царэвіч Парыс выкраў грачанку прыгажуню Алену з горада Спарта. Яе муж, цар Спарты Менелай са сваім братам Агамемнанам сабраў войска грэкаў і пайшоў на Трою. У часы вайны з Трояй ахейцы, пасля доўгай і беспаспяховай аблогі, звярнуліся да хітрасці: яны збудавалі велізарнага драўлянага каня, пакінулі яго ў сцен Троі, а самі зрабілі выгляд, што сплываюць ад берага Троі (вынаходства гэтага выкруту прыпісваюць Адысею).На боку каня было напісана «Гэты дарунак прыносяць Афіне Ваяўніцы сыходзячыя данайцы». Жрэц Лаакоан, убачыўшы гэтага каня і ведаючы хітрасці данайцэў, выклікнуў: «Што бы гэта ні было, я баюся данайцэў, нават дарункі якія яны прыносяць!» Але траянцы, не слухаючы засцярогу Лаакаона і прарочыцы Касандры, увалаклі каня ў горад. Уначы грэкі, якія хаваліся ўсярэдзіне каня, вышлі з яго, перабілі варту, адкрылі гарадскія вароты, упусцілі вярнуўшыхся на караблях таварышаў і такім чынам авалодалі Трояй.
Па здагадках некаторых гісторыкаў (пачынальна з Паўсанія), Траянскі Конь на самай справе быў сценабітнай машынай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.