From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарбонская Галія (лац.: Gallia Narbonensis) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у горадзе Нарба-Марцыус (лац.: Narbo Martius), суч. Нарбона, размешчаная на тэрыторыі сучасных Лангедока і Праванса ў паўднёвай Францыі. Да заваявання рымлянамі была часткай т.з. Трансальпійскай Галіі (лац.: Transalpine Gaul), населенай плямёнамі атацынаў. Адна з першых рымскіх тэрыторый па-за межамі Апенінскага паўвострава, часта званая ў старажытнарымскай літаратуры «Наша правінцыя» (лац.: Provincia Nostra) ці проста «Правінцыя» (лац.: Provincia). Гэта назва трансфармавалася ў назву сучаснай французскай правінцыі Праванс.
Межавала з Італіяй на ўсходзе, Аквітаніяй на захадзе, Тараконскай Іспаніяй на паўднёвым захадзе і Лугдунскай Галіяй на поўначы. Першапачаткова ўладанне гэтай правінцыяй дазваляла Рыму кантраляваць гандлёвыя маршруты паміж Італіяй і Іспаніяй, а таксама па даліне Роны паміж гальскімі плямёнамі і Масіліяй, а таксама прадухіляць уварванні агрэсіўных гальскіх плямёнаў у Італію.
Гэта вобласць стала рымскай правінцыяй у 121 да н.э. пад назвай лац.: Gallia bracata ад звычаю галаў насіць порткі (лац.: bracae), у процівагу Цызальпійскай Галіі, якую часта звалі лац.: Gallia togata, ад звычаю яе жыхароў насіць тогі па рымскім узоры. Пазней правінцыя была пераназвана ў Нарбонскую Галію пасля пераносу яе сталіцы ў горад Нарба-Марцыус (лац.: Narbo Martius), заснаваны ў 118 да н.э.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.