Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайнінскае — сяло ў Расіі, у Мыцішчынскім раёне Маскоўскай вобласці. Вырасла на ўзвышэнні ля зліцця двух рэк — Сукромкі і Яўзы. Датуецца 1401—1402 годам. У сяле па распараджэнні Івана Грознага быў пабудаваны пуцявы царскі палац, у якім цары спыняліся бы на шляху ў Траецкі манастыр. У 1665—1667 гадах пабудаваная царква Звеставання. Яна пабудаваная на месцы драўлянай царквы Мікалая Чудотвоца вядомай з XVI стагоддзя, пабудаванай пры Іване Грозным і разбуранай пры Літоўскім спусташэнні.
Сяло
Тайнінскае
|
У сяле ў 1996 годзе быў пастаўлены помнік цару Мікалаю II, падарваны ў 1997 годзе камуністычнымі тэрарыстамі. Узноўлены і ізноў адчынены ў 2000 годзе.
Сяло і помнік з'яўляецца месцам паломніцтва рускіх манархістаў і нацыяналістаў; рэгулярна ў сяле праводзіцца Чын усенароднага пакаяння рускага народа за «грэх царазабойства, які адбыўся пры абыякавасці грамадзян Расіі», які «народам нашым не раскаян. Гэты грэх ляжыць на душы народа найцяжкім грузам». Арганізатары лічаць, што толькі «каянне за забойства цара Мікалая Другога прывядзе да выратавання Святой Русі».
Чыгуначная платформа Тайнінская (Яраслаўскі кірунак).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.