From Wikipedia, the free encyclopedia
Тадэвуш Мазавецкі (польск.: Tadeusz Mazowiecki; 18 красавіка 1927, Плоцк — 28 кастрычніка 2013, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.
Тадэвуш Мазавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tadeusz Mazowiecki | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Войцех Ярузельскі Лех Валенса |
||||||
Папярэднік | Чэслаў Кішчак | ||||||
Пераемнік | Ян Кшыштаф Бялецкі | ||||||
Нараджэнне |
18 красавіка 1927[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 кастрычніка 2013[1][2][…] (86 гадоў) |
||||||
Дзеці | Міхал Мазавецкі[d] і Войцех Мазавецкі[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя | «Салідарнасць», Дэмакратычная ўнія (з 1990), Унія Свабоды (з 1994) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, аднак юрыстам не працаваў, а адразу заняўся публіцыстыкай. У 1950 пачаў працаваць у каталіцкім штотыднёвіку у Вроцлаве, займаўся пытаннямі моладзі. Уваходзіў у каталіцкую арганізацыю «Знак», якая ў 1968 была арганізатарам студэнцкіх дэманстрацый. У 1970-х падтрымліваў кантакты з нелегальным Камітэтам абароны рабочых. Быў паплечнікам Леха Валенсы ў «Салідарнасці». У жніўні 1980 стаў ініцыятарам ліста групы інтэлектуалаў і падтрымку бастуючых рабочых узбярэжжа. Быў дарадцам прафсаюза «Салідарнасць», а ў 1981 заняў пасаду галоўнага рэдактара выдання «Tygodnik Solidarność». Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 быў інтэрнаваны.
У чэрвені 1989 абраны ў Сейм. У жніўні таго ж года быў вылучаны ў якасці аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка польскага ўрада, як пасярэдніка паміж Л. Валенсам і прыхільнікамі В. Ярузельскага. 19 жніўня 1989 прэзідэнт Ярузельскі прыняў адстаўку генерала Кішчака, кандыдатуру якога не патрымаў Сейм, і прызначыў Старшынёй Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі Тадэвуша Мазавецкага. 7 верасня Тадэвуш Мазавецкі сфармаваў першы некамуністычны ўрад Польшчы. У ім 11 пасад занялі прадстаўнікі «Салідарнасці», 4 пасады — ПАРП, 4 пасады — Аб’яднаная сялянская партыя, 3 — Дэмакратычная партыя, і 1 — Салідарнасць сялян-аднаасобнікаў. У сваёй першай прамове перад Соймам Мазавецкі заявіў, што доўгатэрміновай стратэгічнай мэтай кабінета стане «вяртанне да рынкавай эканомікі і змяненне ролі дзяржавы ў гаспадарчай сферы». Першай замежнай паездкай Тадэвуша Мазавецкага стаў візіт у Італію, дзе 20 кастрычніка 1989 года ён наведаў Ватыкан і быў прыняты папам Янам Паўлам II.
На прэзідэнцкіх выбарах 1990 заняў 3-е месца, а затым, 4 студзеня 1991, падаў у адстаўку з пасады прэм’ера. У 1990 адышоў ад «Салідарнасці» і заснаваў Дэмакратычны саюз. У 1997 годзе Тадэвуш Мазавецкі напісаў прэамбулу Польскай Канстытуцыі. Быў дарадцам прэзідэнта Б. Камароўскага
Памёр 28 кастрычніка 2013 ва ўзросце 86 гадоў у Варшаве[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.