From Wikipedia, the free encyclopedia
Тадэвуш Кундзіч (польск.: Tadeusz Kundzicz; 15 кастрычніка 1747, Крынічын, цяпер Пасваліскі раён, Панявежыскі павет, Літва — 15 студзеня 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, навуковец.
Тадэвуш Кундзіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1747 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1829[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Месца працы | |
Альма-матар |
6 жніўня 1772 уступіў у Таварыства Ісуса, 8 снежня 1773 пасвечаны ў ксяндза. У 1768—1771 выкладаў граматыку, геаметрыю і французскую мову, у 1771—1773 французскую мову і сінтаксіс. У 1773—1777 працаваў у абсерваторыі Віленскага ўніверсітэта. У 1777—1780 выкладаў элементарную матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1780—1803 — практычную матэматыку: гідрастатыку, гідраўліку, аэраметрыю, архітэктуру, фартыфікацыю і піратэхніку. Ад 1780 прафесар. У 1794 уваходзіў у Адукацыйную камісію.
У 1803—1807 прэфект віленскае семінарыі. Ад 1796 канцлер віленскай дыяцэзіі, ад 1808 канонік віленскага капітула. 10 ліпеня 1815 прызначаны тытулярным біскупам анастасіёпальскім і біскупам-суфраганам троцкім, кансакраваны 8 мая 1817. У 1815—1822 генеральны вікарый дыяцэзіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.