Сяргей Міхайлавіч Дарожны (сапр. Сяргей Міхайлавіч Серада; іншыя псеўданімы і крыптанім: Т. Трыкліні; Л. Трыер; С. Д.; 25 лютага 1909, Слонім Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенская вобласць — 19 ліпеня 1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ) — беларускі паэт , перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч.

Хуткія факты Сяргей Міхайлавіч Дарожны, Асабістыя звесткі ...
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Сімеіз у Крыме. Злева направа: Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін і Сяргей Дарожны. 1929

Нарадзіўся 25 лютага 1909 года ў Слоніме ў сям’і ў сям’і служачага[1]. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ.

Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з І. Плаўнікам). Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» (1926—27), «Узвышша» (з 1928).

У 1930 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ[2] (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газета «Звязда», але потым змог аднавіцца).

Працаваў на шкляной гуце ў Барысаве[2], у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам часопіса «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы».

Быў сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша»[2]. Сябра СП БССР з 1934 года[2]. Па прапанове А. Александровіча выключаны ў 1935.

Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936 года па адрасе 1-ы Беларускі завулак, д. 3а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі» на 8 гадоў ППК[1]. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гікалу, пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў.

Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа С. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць

Аўтар зборнікаў вершаў «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932) і інш. Яго паэзіі ўласцівы пафас маладосці, метафарычная вобразнасць, уключэнне ў перажыванне адухоўленага пейзажу. На беларускую мову пераклаў раман Г. Караваевай «Лесавод» (1932), асобныя творы У. Караленкі, Д. Беднага, М. Кальцова, С. Кірсанава, А. Новікава-Прыбоя[3].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.