Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэтmap

Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: University of Technology Sydney) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Хуткія факты Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт
англ.: University of Technology Sydney
Thumb
Арыгінальная назва англ.: University of Technology Sydney
Заснаваны 1988
Краіна
Размяшчэнне Сідней, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія
Сайт uts.edu.au
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Агульная характарыстыка

У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт быў створаны ў 1988 годзе, хоць яго карані ўзыходзяць да Сіднейскай механічнай школы мастацтваў, заснаванай у 1870-х гадах, першай тэхнічнай вучэльні на аўстралійскім кантыненце. Сёння ўніверсітэт з’яўляецца домам для больш чым 45 даследчых цэнтраў і інстытутаў. Установа навучае каля 32 тысячы студэнтаў штогод, з якіх 2/3 навучаецца на бакалаўрыяце, а астатнія ў магістратуры і аспірантуры. Сімвалам універсітэта з’яўляецца ўніверсітэцкі хмарачос вышынёй 120 метраў, самы высокі навучальны будынак у Аўстраліі.

Структура

  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Школа бізнесу
  • Факультэт дызайну, архітэктуры і будаўніцтва
  • Факультэт інжынерыі і інфармацыйных тэхналогій
  • Вышэйшая школа здароўя
  • Факультэт здароўя
  • Факультэт права
  • Факультэт прыродазнаўства
  • Школа міждысцыплінарных інавацый

Спасылкі

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.