Сёрэн Педэрсен Ябек (нарв.: Søren Pedersen Jaabæk; 1 красавіка 1814 — 7 студзеня 1894) — нарвежскі палітычны дзеяч XIX стагоддзя, фермер. Дэпутат стортынга ў 1845—1891 гадах. Адзін з заснавальнікаў Ліберальнай партыі Нарвегіі.
Хуткія факты Сёрэн Педэрсен Ябек, член парламента Нарвегіі[d] ...
Закрыць
Удзел Ябека у працы стортынга застаецца самым доўгім за ўсю гісторыю існавання гэтага органа. З 1845 па 1891 гг . абіраецца і пераабіраецца дэпутатам стортынгам, дзе абараняе правы сялян, выступае за радыкальныя палітычныя рэформы і скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. У 1865 годзе арганізуе рух сялян «Сябры сялян», які выступаў за свабоду прыватнага, асабліва сялянскага, прадпрымальніцтва. Рух імкліва набываў папулярнасць і неўзабаве стаў агульнадзяржаўным, маючы прадстаўніцтва ў больш 300 мясцовых органаў улады. У 1865—1881 выдаваў штотыднёвую газету «Folketidende», якая павялічыла яго ўплыў сярод сялян.
У 1869 годзе блакуецца ў парламенце Ю. Свердрупам, чым завяршыў аб’яднанне гарадской і сельскай апазіцыі. Парламенцкі блок паслужыў асновай для заснавання Ліберальнай партыі Нарвегіі, якую ўзначаліў Ю. Свердруп. З гэтага моманту пачалося зніжэнне ўплыву руху «Сябры сялян» у грамадстве.