From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Якаўлевіч Лемешаў (27 чэрвеня (10 ліпеня) 1902, с. Старое Князева, Цвярскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 27 чэрвеня 1977, Масква, СССР) — рускі савецкі камерны спявак, оперны спявак (лірычны тэнар), педагог і рэжысёр оперы . Народны артыст СССР (1950). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).
У 1921—1925 гадах ён вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў класе прафесара Н. Г. Райскага. З 1924 спяваў у опернай студыі К. С. Станіслаўскага пры Вялікім тэатры, дзе акрамя іншых, выконваў партыю Ленскага (опера П. І. Чайкоўскага «Яўген Анегін»). Менавіта гэтая роля, якую Сяргей Якаўлевіч выканаў больш за 500 разоў, прынесла яму шырокую вядомасць і любоў гледачоў.
У 1926 годзе дэбютаваў на прафесійнай сцэне ў Свярдлоўскам тэатры оперы і балета. У 1927—1929 гадах — саліст Рускай оперы пры Кітайска-Усходняй чыгунцы ў Харбіне. У 1929—1931 гадах — саліст Тыфліскага тэатра оперы і балета.
У 1931 Лемешаў быў запрошаны ў Вялікі тэатр, дзе дэбютаваў у партыях цара Берандзея (Снягурка), Джэральда (Лакме) і Ленскага (Яўген Анегін). Разам з І. С. Казлоўскім Лемешаў быў вядучым тэнарам да 1957 года, перыядычна працягваў выступаць у Вялікім тэатры да 1965 года. Выканаў мноства партый: Ляўко («Майская ноч»), Індыйскі госць («Садко») у операх Рымскага-Корсакава, Баян («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Дуброўскі (аднайменная опера Э. Ф. Напраўніка), а таксама Герцаг («Рыгалета») , Альфрэд («Травіята») у операх Джузэпэ Вердзі, Граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні), Фауст (аднайменная опера Шарля Гуно) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.