Сяргей Шчагрыковіч (нар. 19 снежня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Сяргей Шчагрыковіч, Поўнае імя ...
Футбол
Сяргей Шчагрыковіч
Поўнае імя Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч
Нарадзіўся 19 снежня 1990(1990-12-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Партызан (Мінск) 2 (0)
2007   Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 26 (0)
2010   Беларусь Дынама (Брэст) 8 (0)
2011 Беларусь Дынама (Брэст) 17 (1)
2012 Беларусь Мінск 7 (0)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 19 (1)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 45 (0)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (2)
2017—2018 Беларусь Слуцк 35 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 8 (0)
2020 Беларусь Астравец 16 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). Гуляў за фарм-клуб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Не змог заняць месца ў аснове і ўлетку 2010 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Пасля сезона 2011 пакінуў брэсцкі клуб і ў жніўні 2012 года стаў іграком «Мінска», але не змог замацавацца ў сталічным клубе.

У лютым 2013 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў аснове смалявіцкага клуба.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[3], пасля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомелі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клубу і ў лютым 2014 года апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком мазыран, выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У лютым 2016 года года адправіўся на прагляд у клуб «Крумкачы»[5], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 быў асноўным правым абаронцам мінчан. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[7].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2017 на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сезона зноў стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года пакінуў слуцкі клуб[10].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў іграком брэсцкага «Руха»[11]. У брэсцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Рух»[12].

У красавіку 2020 года далучыўся да клуба «Астравец» з Другой лігі, гуляў там да канца 2020 года.

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я

Стрыечны брат Сяргея, Дзмітрый Шчагрыковіч, таксама з’яўляецца футбалістам.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007Д3МТЗ-РІПА-2Беларусь260
2008дубльМТЗ-РІПАБеларусь302
2009Д1МТЗ-РІПАБеларусь20
2010 (1)дубльПартызанБеларусь172
2010 (2)Д1Дынама БрэстБеларусь80
2011Д1Дынама БрэстБеларусь171
2012 (2)Д1МінскБеларусь70
2013Д2Смалявічы-СТІБеларусь191
2014Д2СлавіяБеларусь240
2015Д1СлавіяБеларусь210
2016Д1КрумкачыБеларусь292
2017Д1СлуцкБеларусь180
2018Д1СлуцкБеларусь170
2019 (1)Д2РухБеларусь80
2020Д1АстравецБеларусь163
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.