беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Мацвейчык (нар. 5 чэрвеня 1988, Жлобін) — беларускі футбаліст, правы абаронца клуба «Гомель» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык | ||||||||||||
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||
Вага | 77 кг[3] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Гомель | ||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Выхаванец «Гомеля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. З цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.
У снежні 2012 года перайшоў у «Шахцёр»[4]. У салігорскім клубе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан. У снежні 2014 года кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[6]. У жніўні-верасні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У лістападзе 2015 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[7]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з «Шахцёрам»[8]. У сезоне 2017, працягваючы ў асноўным гуляць правага абаронцу, стаў часам выступаць на пазіці левага абаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Мацвейчык застанецца ў камандзе на наступны сезон[9].
У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У жніўні 2019 года, пасля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам «Шахцёра». У пачатку 2020 года перастаў быць капітанам каманды, у а красавіку быў пазбалены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У маі 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[11].
У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[13]. У пачатку сезона 2023 стаў капітанам гомельскай каманды. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з клубам[14].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2009—2011 гадоў. Трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года, дзе згуляў у двух матчах. У 2011 годзе гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі правага абаронцы.
У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Гомель | 24 | 1 | |
2006 | Д1 | Гомель | 1 | 0 | |
2007 | Д1 | Гомель | 1 | 0 | |
2008 | Д1 | Гомель | 23 | 1 | |
2009 | Д1 | Гомель | 24 | 1 | |
2010 | Д2 | Гомель | 27 | 0 | |
2011 | Д1 | Гомель | 23 | 1 | |
2012 | Д1 | Гомель | 22 | 0 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 29 | 0 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 31 | 0 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 18 | 1 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 29 | 0 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 29 | 0 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 28 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Дынама | 12 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 27 | 0 | |
2022 | Д1 | Гомель | 22 | 0 | |
2023 | Д1 | Гомель | 25 | 0 | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.