беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Сазончык (нар. 20 кастрычніка 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Сяргей Яўгенавіч Сазончык | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 кастрычніка 2000 (23 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 180 см | |||||||||
Вага | 70 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Славія | |||||||||
Нумар | 14 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Выступаў за юнацкія каманды клуба «Мінск», з 2017 года пачаў прыцягвацца да дубля, у другой палове 2018 года замацаваўся ў рэзервовым складзе мінчан. У кастрычніку і лістападзе 2018 года выступаў за «Мінск» таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.
У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 года ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў рэгулярна гуляць за асноўную каманду, звычайна выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У сезоне 2021 стаў часцей выхадзіць на замену.
У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[3], пасля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. Не замацаваўся ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.
У лютым 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ[5] і хутка стаў іграком мазырскай «Славіі»[6]. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[7].
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.