From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Жыгалка (нар. 28 сакавіка 1989 года, Мінск) — беларускі шахматыст, гросмайстар (2007). Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Еўропы і свету ў сваёй узроставай катэгорыі.
Сяргей Аляксандравіч Жыгалка | |
---|---|
Краіны: | Беларусь |
Дата нараджэння: | 28 сакавіка 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | |
Максімальны рэйтынг: | 2696 (верасень 2011) |
Актуальны рэйтынг: | 2 572 (сакавік 2021)[1] |
Асабістая картка на сайце ФІДЭ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Еўропы і чэмпіянаце свету да 14 гадоў 2003 года, а таксама на чэмпіянаце Еўропы да 18 гадоў 2006 года.
У 2007 годзе ўпершыню выступіў на кубку свету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 годзе на тайбрэйку саступіў першае месца маладзёжнага чэмпіяна свету Максіму Ваш’е-Ляграву[2].
Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 гадоў[3][4].
У 2011 годзе заняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку свету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 гадах перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[5].
На кубку свету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазней стаў чэмпіёнам Еўропы па бліцы ў Катавіцах[6].
Сяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце свету, Еўропы і дзіцячай Алімпіядзе.
Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.