фільм Сігізмунда Наўроцкага 1941 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сям’я Януш» (другая назва: Жніво) — чорна-белая драма, знятая на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у 1941 годзе. Рэжысёр: Сігізмунд Францавіч Наўроцкі. Сцэнарысты: Канстанцін Васіленка, Яўген Памешчыкаў. Аператар: Барыс Рабаў. Мастакі: Вячаслаў Іваноў, В. Первунін. Прэм’ера: 13 мая 1941 (Дом кіно).
Сям’я Януш | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм[1] |
Рэжысёр | Сігізмунд Наўроцкі |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Барыс Рабаў |
Кампазітар | Аляксей Туранкоў |
Кінакампанія | Савецкая Беларусь |
Працягласць | 65 хв.[1] |
Краіна | Беларуская ССР |
Мова | руская |
Год | 1941 |
Фільм прысвечаны ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР. Фільм характарызуецца багатым музычным суправаджэннем і меладычнымі беларускімі песнямі на словы паэтаў Пятруся Броўкі і Кандрата Крапівы і музыку кампазітара Аляксея Туранкова.
У шырокі пракат фільм не выпушчаны.
Падзеі адбываюцца ў калгасе «Пагранічнік» недалёка ад мяжы з Польшчай.
Галоўныя героі — браты Януш і маці Юста Паўлаўна Януш — збіраюцца на вяселле брата Астапа. У Юсты Януш вялікая сям’я: чатыры сыны (Астап, Міхась, Кірыл, Арцём) і дачка Феша. Лёс у братоў розны: адзін стаў палкоўнікам, другі — вучоным-селекцыянерам, трэці — старшынёй, чацвёрты — шахцёрам-перадавіком. Але аб’ядноўвае іх тое, што яны, як адзін, любяць Радзіму і адданыя сваёй працы.
Неўзабаве пасля вяселля Астапа і Мані аб’яўляецца мабілізацыя. Праз вёску праходзіць калона танкаў Т-26. Усе сяляне і сялянкі з песнямі і кветкамі праводзяць мужчын ваяваць. Калі адна жанчына па старасвецкай звычцы пачынае галасіць: «Ой, саколікі…», яе плач выклікае выбух рогату іншых дзяўчат.
Пасля таго, як мужчыны сыходзяць у войска, Юста Януш становіцца старшынёй калгасу. Сяляне рупліва працуюць на ўборцы новага ўраджаю. 17 верасня сяляне радасна віталі навіну пра вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Спачатку прыйшла тэлеграма, што Астап загінуў у першым баі, аднак пазней Валошка з Гродна даслаў тэлеграму, што Астап жывы і за баявы подзвіг прыстаўлены да ўзнагароды. Астап вярнуўся ў вёску героем і з лёгкім раненнем. Сяляне радасна святкуць вяртанне мужчын з перамогай. Насеннае зерне калгаснікі накіравалі на вызваленыя зямлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.