From Wikipedia, the free encyclopedia
Сямейскія - этнаграфічная група рускага народа, нашчадкі пераселеных у Забайкалле (Бурацію) старавераў, якія бяжалі ад ніканаўскіх рэформ у Рэч Паспалітую (Старадуб’е і Ветку). Пасля далучэння гэтых тэрыторыя да Расіі гэтыя стараверы былі сасланы ў Сібір для забеспячэння хлебам Нерчанскіх рудакопаў.
Сямейскія, хоць і трымаліся адасоблена, аднак часта дапускалі шлюбныя сувязі з навакольным насельніцтвам пры ўмове прыняцця апошнімі стараверскай веры. Такім чынам праходзіла ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне рускай і бурацкай культур.
У гаворках сямейскіх адчувальны беларуска-украінскі ўплыў[1]. У цяперашні час колькасць сямейскі ацэньваецца прыкладна ў 100 тысяч чалавек[2]. Жывуць у асноўным у Бураціі (у Бічурскім, Мухаршыбірскім, Тарбагатайскім аймаках), а таксама ў Чыцінскай вобласці і на Далёкім Усходзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.