Сюрко — у XII стагоддзі доўгі і прасторны плашч-нарамнік, падобны па кроі на панчо і часта упрыгожваўся гербам уладальніка. Звычайна сюрко быў даўжынёй ледзь ніжэй калена, меў разрэзы ў пярэдняй і задняй частках, без рукавоў.

Сюрко, надзетае па-над кальчугамі

Гэты плашч рыцары насілі для абароны кальчугі ад нагрэву сонцам (што характэрна, падчас крыжовых паходаў у рыцараў з'явілася мода для абароны ад сонца насіць па-над шаломам арабскую куфію, якая ў рыцарскім варыянце звалася сумёт і была гербавых колераў).

Сюрко таксама служыла падчас дрэннага надвор'я, абараняючы лёгка раз'яданыя іржой кольцы ад дажджу і бруду, а таксама ад крыві падчас бітвы. У XIII стагоддзі пад сюрко пачалі мацаваць металічныя пласціны, такое сюрко звалася Coat-of-Plates і ўяўляла сабой раннюю брыганціну.

Сюрко з каптурам насілі і манахі.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.