Сырмежскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́рмежскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сырмеж.
Сырмежскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сырмеж |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 077 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222388 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шэметаўскага сельсавета[1]. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйкі. У 2004 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Сырмеж. 28 красавіка 2004 года ў склад Нарацкага сельсавета перададзены вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж[2]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Занарацкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1077 чалавек[4], з іх 92,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 2,5 % — палякі[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадкі Старлыгі і Сырмеж, вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Сурвілы, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.