Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гі́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гіркі.
Гіркаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гіркі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 895 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слабодкаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слабодка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Салтанішкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Смільгінскага сельсавета, у склад Забалацкага сельсавета перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старыя Смільгіні, сельсавет перайменаваны ў Старасмільгінскі сельсавет[2]. У 1977 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета перададзены вёскі Куркі, Новыя Смільгіні і Старыя Смільгіні[3]. 24 красавіка 1978 года ў склад Больцішскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Пеляса і Сурканты), у склад Забалацкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Смільгіні, Станкелішкі, Трайгі і хутар Пятроўка), у склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіркі, сельсавет перайменаваны ў Гіркаўскі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1166 чалавек[5], з іх 88,7 % — палякі, 5,6 % — беларусы, 3,3 % — літоўцы, 1,5 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 895 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.