From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Славакіі — глава дзяржавы ў Славакіі, які здзяйсняе галоўным чынам цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасці, прызначае прэм'ер-міністра.
Упершыню пасада прэзідэнта з'явілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў перыяд Другой сусветнай вайны. Першым і адзіным прэзідэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 да красавіка 1945 Ёзаф Ціса.
Пасля распаду Чэхаславакіі паўнамоцтвы прэзідэнта прыняў на сябе прэм'ер-міністр Уладзімір Мечыяр, пасля чаго Міхал Ковач быў выбраны прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін парламентам. Калі пасля заканчэння яго паўнамоцтваў парламент не змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзідэнта прынялі прэм'ер-міністр і спікер парламента. Пасля таго, як парламент на працягу года не змог узгадніць кандыдатуру прэзідэнта, былі занесены папраўкі ў канстытуцыю, па якіх прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па сістэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50 % галасоў.
Рэзідэнцыяй прэзідэнта Славакіі з'яўляецца пабудаваны ў 1760 Палац Грасалкавічаў.
[*] | Прэзідэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | |
---|---|---|---|---|
- | Ёзаф Ціса | 26 кастрычніка 1939 | 4 красавіка 1945 |
[*] | Прэзідэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | |
---|---|---|---|---|
1 | Міхал Ковач | 2 сакавіка 1993 | 2 сакавіка 1998 | |
2 | Рудольф Шусцер | 15 чэрвеня 1999 | 15 чэрвеня 2004 | |
3 | Іван Гашпаравіч | 15 чэрвеня 2004 | 15 чэрвеня 2014 | |
4 | Андрай Кіска | 15 чэрвеня 2014 | 15 чэрвеня 2019 | |
5 | Зузана Чапутава | 15 чэрвеня 2019 | цяпер на пасадзе |
Прэм’ер-міністр і спікер парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта:
Афіцыйны сайт прэзідэнта Славацкай Рэспублікі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.