адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны 2 (да 2013 г. пасёлак Сосны).
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Загальскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Загалле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года перададзены ў склад Любанскага раёна Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 1 красавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сосны, а сельсавет перайменаваны ў Соснаўскі[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2164 чалавекі[2], з іх 96,7 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1548 чалавек[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.