Сорагскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́рагскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сорагі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Амговіцкага сельсавета (21 населены пункт: Амговічы, Аступішча, Гутніца, Дворышча, Каліта, Краснае, Кучына, Ляхава, Новы Гуткоў, Падлошыца, Падстарэва, Паўлаўка, Рубеж, Сліўка, Старэва, Стары Гуткоў, Тарасаўка, Хінолаўка, Хорашава, Ціхань і Чырвоная Старонка)[2]. 28 студзеня 2011 года скасавана вёска Аступішча[3]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Вясейскага сельсавета перададзены вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца і Стары Гуткоў[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (6 населеных пунктаў) — 541 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 909 чалавек[7].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.