Сонная хвароба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрыканскі трыпанасамоз або сонная хвароба[3] — паразітарная хвароба людзей і жывёл. Выклікаецца паразітамі віду Trypanosoma brucei[4]. Існуе два тыпы ўзбуджальнікаў, якія інфіцыруюць людзей: Trypanosoma brucei gambiense (T.b.g) і Trypanosoma brucei rhodesiense (T.b.r.)[3]. T.b.g выклікае звыш 98 % выяўленых выпадкаў захворвання[3]. Абодва звычайна перадаюцца праз укус інфіцыраванай мухі цэцэ і найчасцей сустракаюцца ў вясковай мясцовасці[3].
Афрыканскі трыпанасамоз | |
---|---|
![]() Трыпанасомы ў мазку крыві | |
МКХ-10 | B56. |
МКБ-10-КМ | B56.9 і B56 |
МКБ-9-КМ | 086.5[1][2] |
DiseasesDB | 29277 |
MedlinePlus | 001362 |
eMedicine | med/2140 |
MeSH | D014353 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова, на першай стадыі захворвання, з'яўляюцца ліхаманка, сверб, галаўны і сустаўны боль[3]. Гэтыя сімптомы праяўляюцца ў перыяд ад аднаго да трох тыдняў пасля ўкусу[5]. Праз некалькі тыдняў ці месяцаў наступае другая стадыя захворвання, якая пачынаецца з зацямнення свядомасці, парушэння каардынацыі, здранцвення і трывожнага сну[3][5]. Дыягностыка праводзіцца паводле вынікаў мазкоў крыві ці аналізу вадкасці лімфатычных вузлоў[5]. Часта неабходная спіннамазгавая пункцыя для адрознення першай і другой стадый захворвання[5].
Папярэджанне сур'ёзнага захворвання ўключае скрынінг групы рызыкі з дапамогай аналізаў крыві на ўзбуджальнік T.b.g.[3]. Лячэнне прасцей ажыццяўляць пры ўмове ранняй дыягностыкі і да з'яўлення неўралагічных сімптомаў[3]. Лячэнне на першай стадыі праводзіцца з дапамогай медыкаментаў пентамідыну ці сураміну[3]. Лячэнне на другой стадыі ўключае эфларнітын ці спалучэнне ніфуртымоксу і эфларнітыну супраць узбуджальніка T.b.g.[5]. Нягледзячы на тое, што меларсапрол эфектыўны супраць абодвух узбуджальнікаў, ён звычайна ўжываецца толькі супраць T.b.r. з-за наяўнасці сур'ёзных пабочных эфектаў[3].
Хвароба рэгулярна з'яўляецца ў некаторых рэгіёнах субсахарскай Афрыкі, група рызыкі складае прыблізна 70 мільёнаў чалавек з 36 краін[6]. У 2010 годзе ад захворвання загінула 9 000 чалавек, у параўнанні з 34 000 у 1990 годзе[7]. На цяперашні момант інфіцыравана прыблізна 30 000 чалавек, з іх 7 000 новых выпадкаў захворвання ў 2012 годзе[3]. Звыш 80 % выпадкаў прыпадае на Дэмакратычную Рэспубліку Конга[3]. Тры буйнейшыя эпідэміі за апошні час: адна у 1896—1906 гадах, пераважна ва Угандзе і басейне ракі Конга, дзве ў 1920 і 1970 гадах у шэрагу афрыканскіх краін[3]. Пераносчыкамі захворвання і інфікаванымі могуць быць іншыя істоты, прыкладам, каровы[3].
Уваходзіць у асноўны спіс забытых хвароб СААЗ.
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
- WHO Media centre (June 2013). "Fact sheet N°259: Trypanosomiasis, Human African (sleeping sickness)".
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - Kennedy, PG (2013 Feb). "Clinical features, diagnosis, and treatment of human African trypanosomiasis (sleeping sickness)". Lancet neurology. 12 (2): 186–94. PMID 23260189.
{{cite journal}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Simarro PP, Cecchi G, Franco JR, Paone M, Diarra A, Ruiz-Postigo JA, Fèvre EM, Mattioli RC, Jannin JG (2012). "Estimating and Mapping the Population at Risk of Sleeping Sickness". PLoS Negl Trop Dis. 6 (10): e1859. doi:10.1371/journal.pntd.0001859. ISSN 1935-2727.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - Lozano, R (Dec 15, 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010". Lancet. 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.