From Wikipedia, the free encyclopedia
«Снайпер-2. Тунгус» (руск.: Снайпер-2. Тунгус) — беларускі 4-серыйны тэлевізійны мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна з расійскімі кінематаграфістамі.[1]
Снайпер-2. Тунгус | |
---|---|
Жанр | ваенны фільм[d] і баявік |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2012 |
Папярэдні фільм | Снайпер: Зброя адплаты |
Наступны фільм | Снайпер 3. Апошні выстрал[d] |
IMDb | ID 7088010 |
1943 год. Невялікай савецкай дыверсійнай групе трэба выканаць складанае і адказнае заданне — захапіць дакументы з апошнімі дырэктывамі Гітлера, якія вязе генералу Шэрнеру асабісты памочнік ад’ютанта Гітлера маёр Данст. Акрамя вопытных разведчыкаў удзел у аперацыі павінны прыняць чатыры дзяўчыны — выпускніцы школы снайпераў, і трапны стрэлак, радавы Конанаў, па мянушцы Тунгус — паляўнічы, здольны выдатна арыентавацца на лясной мясцовасці. Пасля кароткай падрыхтоўкі атрад накіроўваецца за лінію фронту, у тыл ворага. Выконваючы заданне, дзяўчаты-снайперы трапляюць у палон да генерала Шэрнера, які ўладкоўвае на іх сапраўднае паляванне.
Фільм быў сустрэты рэзкай крытыкай:
На перадавой лініі фронту ў гераінь выяўляецца багацце панчошна-шкарпэткавых вырабаў, бялізнавы запас, асобны пакой і лазня ў вольным распараджэнні, што выклікае здзіўленне. Але ўсе пытанні наконт гэтага можна адрасаваць аўтарам сцэнарыя: Леаніду Парахню і Глебу Шпрыгаву. Вайна ў іх апавяданні цацачная, нягледзячы на рэальнасць смерці, героі паводзяць сябе бесклапотна, нібы не разумеючы, куды яны патрапілі. Рэжысёр Алег Фясенка не спяшаецца выправіць сітуацыю з «цацачнай» вайной. Усе персанажы ў яго перад камерай ходзяць чыстыя, прычасаныя, проста як на парадзе. Інакш кажучы, у серыяле шмат момантаў, якія выклікаюць здаровае сумненне нават не ў адмыслоўцаў-гісторыкаў.— Анна ЧИЖ, сайт «Наш Фильм»[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.