Слепазме́йкі, або слепуны[1] (Typhlopoidea) — сямейства неядавітых змей.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Слепазмейкі |
Typhlops subcrotillus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Typhlopoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Typhlopidae Merrem, 1820
|
|
Закрыць
Даўжыня 10-80 сантыметраў. Многія рысы будовы слепуноў звязаны з жыццём у глебе. Цела ў іх звычайна тонкае, цыліндрычнае, чэрвепадобнае, укрыта з усіх бакоў аднолькавымі дробнымі, акруглымі, гладкімі, бліскучымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты, на канцы мае невялікі шыпік, на які жывёліна абапіраецца пры руху ў глебе. Вочы рэдукаваныя (адсюль назва), знаходзяцца пад скурай. Галава прыплюшчаная спераду, пакрыта буйнымі шчыткамі, косткі чэрапа шчыльна злучаны паміж сабой, на верхняй сківіцы маюцца накіраваныя назад зубы.
Жывуць у глебе. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. У Сярэдняй Азіі водзіцца адзін від — слепазмейка. Від Ramphotyphlops braminus жыве нават у Антарктыды. Такому шырокаму распаўсюджанню гэтых слепуноў спрыяла іх перамяшчэнне ў вазонах з хатнімі раслінамі, а таксама здольнасць да партэнагенезу.
Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Яйцакладныя, некаторыя яйцажывародныя.