Склерыт (экзашкілет членістаногіх)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Склерыты — шчыльныя ўчасткі кутыкулы ў членістаногіх. Злучаныя паміж сабой эластычнымі мембранамі, якія забяспечваюць узаемную рухомасць склерытаў. Выконваюць ахоўную функцыю, засцерагаючы ад механічных пашкоджанняў, і служаць шкілетнымі элементамі, да якіх мацуюцца цягліцы. У базавай схеме кожны свабодны сегмент цела членістаногага пакрываюць 4 склерыты: тэргіт (спінны бок цела), стэрніт (брушны) і два плейрыты (бакавыя).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.