From Wikipedia, the free encyclopedia
Сечанае срэбра — фрагменты выразаных і сагнутых сярэбраных прадметаў, апрацаваных у зліткі альбо для зручнасці пераноскі да плаўлення для паўторнага выкарыстання, або проста для выкарыстання ў якасці валюты па вазе.
Распаўсюджвалася сярод скандынаваў або варагаў, у выніку іх набеаў і гандлю. Сечанае срэбра таксама выкарыстоўвалася рымлянамі ў іх адносінах з пікцкімі плямёнамі[1]. Назва рубля — асноўнай адзінкі сучаснай расійскай валюты, з’яўляецца вытворнай ад дзеяслова руск.: рубить, што азначае «секчы». Прыклад адпаведнай весавой шкалы вікінгаў з вагамі быў знойдзены на востраве Гіа[2]. Сечанае срэбра магло рабіцца з выкарыстаннем срэбнага посуду, рымскага або візантыйскага царкоўнага начыння і іншых сярэбраных прадметаў, такіх як рэлікварыі або абклады для кніг і ювелірных вырабаў з розных абласцей. Скарбы, як правіла, уключаюць сумесь сечанага срэбра, манет, зліткаў і цэлыя дробныя кавалачкі ювелірных вырабаў.
Скарбы з сечанага срэбра таксама добра вядомыя ў да- і пасляманетнай антычнасці ў еўрапейскіх і блізкаўсходніх умовах. Цысіярданскі корпус (каля 1200—586 да н.э.) — найбуйнейшая вызначаная канцэнтрацыя даманетных скарбаў з сечанага срэбра, пацверджвае фінікійскія і больш шырокія блізкаўсходнія карані развіцця і распаўсюджвання першых срэбных манет у грэчаскім свеце і заходняй традыцыі.
Паўсюднае ўкараненне грэчаскіх срэбных манет з 480 г. да н.э. развівалася спачатку праз кааперацыйныя сувязі паміж грэкамі і фінікійцамі, затым часткова як канкурэнтны, культурна кансалідаваны адказ на ранейшую фінікійскую экспансію і дамінаванне ў срэбным гандлі, які праводзіўся з сечаным срэбрам. У межах Цысіярданскага корпуса[3] ў Паўднёвай Фінікіі, якая лічылася ў старажытнасці тэрыторыяй племені шэрданы з народаў мора, звязаных з Сардзініяй. Томпсан, у яе аналізе кавалкаў сечанага срэбра, звязвае гэта тэкставае пасведчанне з ізатопнымі адносінамі свінцу, у якіх рудныя сігнатуры адпавядаюць сардзінскім рудам. Гэта першы прызнаны рэчавы доказ, які злучае два рэгіёны ў гэты крытычны перыяд[4]. Гэтыя ж запасы сечанага срэбра сталі першым прызнаным доказам паходжання далёка ідучых кантактаў паміж Еўропай і Азіяй, звязаных з дагістарычным абаротам металаў[5][6].
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI=
і |doi=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1=
і |first=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1=
і |last=
specified (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.