Луцый Аней Сенека (Lucius Annaeus Seneca) па мянушцы Старэйшы (каля 54 да н.э. — каля 39 н.э.) — старажытнарымскі пісьменнік-рытар з Кордавы. У сталым узросце ён ажаніўся з землячкай Гельвіяй, ад якой у яго былі тры сыны: Галіён Новат, знакаміты філосаф Сенека-малодшы і Мела, бацька паэта Лукана. У Сярэднявеччы сачыненні Сенекі-бацькі змешваліся з сачыненнямі Сенекі-сына (філосафа).
Сенека Старэйшы | |
---|---|
лац.: Lucius Annaeus Seneca[1][2] | |
Дата нараджэння | каля 54 да н.э.[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 39[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Messi[d] |
Дзеці | Сенека[3], Юній Аней Галіён і Marcus Annaeus Mela[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, рыторык, паэт, філосаф, гісторык |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сенека паходзіў з багатай сем'і вершнікаў. У Рыме вывучаў красамоўства пад кіраўніцтвам Арэлія Фуска, Пасіена, Альбуцыя Сіла, Луцыя Цэсція, Папірыя Фабіяна і іншых рытараў, рыхтуючыся стаць адвакатам. Пра дзейнасць яго нам амаль нічога не вядома. Падчас міжусобных войн ён прыняў бок Пампея і недабразычліва ставіўся да Цэзара, што адбілася на яго нашчадках Сенецы і Лукане.
У красамоўстве быў прыхільнікам Цыцэрона і праціўнікам крайнасцей пасляцыцэронаўскага красамоўніцкага мастацтва. Не быўшы прафесійным рытарам, ён быў вядомы як аўтар дапаможніка па рыторыцы, які ён напісаў для сваіх сыноў. Ён быў складзены Сенекай у гады старасці і ўтрымліваў масу матэрыялаў па гісторыі рыторыкі пры Аўгусце і Тыберыі. Да нас гэта праца дайшла ў фрагментарна.
Значна больш аб'ёмнай і значнай была гістарычная праца Сенекі, напісаная ім таксама ў старасці і прысвечаная агляду рымскай гісторыі ад пачатку грамадзянскіх войн да Тыберыя. Да нашага часу яна не захавалася.
Тэксты і пераклады
- Лацінскія тэксты
- Peter H. Historicorum Romanorum reliquiae. Leipzig, 1906—1914. Vol. II. P. 91-92.
- Нядаўна сачыненні апублікаваны ў серыі «The Loeb classical library» у 2 тамах (№ 463—464), англійскі пераклад Уінтэрботама.
Зноскі
- Annaeus Seneca, Lucius(1) // Oxford Classical Dictionary / пад рэд. S. Hornblower, A. Spawforth, E. Eidinow — Оксфард: Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 1949. — ISBN 978-0-19-954556-8 Праверана 21 красавіка 2021.
- Любкер Ф. Seneca // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1232–1234.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.