былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́лішчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Селішча.
Селішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Селішча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Плінскі сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пліна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Селішча, сельсавет перайменаваны ў Селішчанскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад Лутаўскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозкі, Двор Пліна, Забораўна, Замошша-I, Замошша-II, Новае Сяло, Паперына, Пліна, Пушча, Роўбы, Старое Сяло, Угрынкі і Чабатова)[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Селішчанскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Кубліцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Анікеўшчына, Баяршчына, Воцькавічы, Двор Зерчаніцы, Загуззе, Зерчаніцы, Лажане, Мажуйкі, Мар’янполле, Рыбакі і Селішча) і Ушацкага (4 населеныя пункты: вёскі Заазер’е, Матырына, Салонец 1 і Салонец 2) сельсаветаў[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.