From Wikipedia, the free encyclopedia
Сексуальныя дэвіяцыі (фр.: deviation от лац.: deviare — збівацца з дарогі; сінонімы — парафіліі, парапатыі, парэрозіі, сексуальныя парэстэзіі, перверсітэты, разм. вычварэнствы) — розныя формы адхіленняў ад сексуальнай нормы, характэрнай для дадзеных культурна-гістарычных умоў.
Асноўныя групы дэвіяцыі апісваюцца ў Міжнароднай класіфікацыі хвароб (МКХ-10) у групе дыягназаў F65 (Клас V — псіхічныя разлады і разлады паводзін, разлады асобы і паводзінаў у сталым узросце, разлады сексуальнай перавагі).
Дэвіяцыі варта адрозніваць ад сексуальнай арыентацыі. Згодна з заўвагай да класа F66 МКХ-10, сама па сабе сексуальная арыентацыя наогул не разглядаецца як разлад. Па асацыятыўных характарыстыках (распаўсюджанасць, IQ, нейраанатомія, працэнт ляўшуноў) дэвіяцыі істотна адрозніваюцца ад сексуальнай арыентацыі, але гэта заключэнне з’яўляецца даволі папярэднім[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.