From Wikipedia, the free encyclopedia
Сейм Славацкай краіны (славацк.: Snem Slovenskej krajiny), т. зв. «аўтаномны парламент» — найвышэйшы парламент Славацкай краіны ў межах Чэхаславакіі ў 1938—1939 гадах. Знаходзіўся ў Браціславе. Першыя выбары ў сейм прайшлі 18 снежня 1938 года, першае паседжанне прыпала на 18 студзеня 1939.
Бязь змен у складзе з узнікненнем Першай Славацкай рэспублікі 14 сакавіка 1939 года быў пераўтвораны ў Славацкі сейм (славацк.: Slovenský snem), найвышэйшы парламент і заканадаўчы орган Першай Славацкай рэспублікі, які быў па прыняцці канстытуцыі 21 ліпеня 1939 года перайменаваны ў Сейм Славацкай Рэспублікі (славацк.: Snem Slovenskej republiky). Скончыў працу ў 1945 годзе разам з знікненнем Першай Славацкай рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.