Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
52°25′24″ пн. ш. 25°15′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Здзітава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Пабудавана пасля 1990 года з цэглы.
Архітэктура
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Над усечаным трохвугольным франтонам фасада ўзведзены чатырохгранны драўляны барабан, над якім пастаўлена пірамідальная васьмігранная вежачка з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў праслах цагляной муроўкі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.