Сафія Валадараўна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сафія Валадараўна

Сафія Валадараўна (каля 1140 — 5 мая 1198) — княжна менская, каралева дацкая.

Хуткія факты Сафія Валадараўна, Нараджэнне ...
Закрыць
Thumb
Сабор у Рынгстэдзе, месца пахавання Сафіі.

Біяграфія

Сафія 23 кастрычніка 1157 года ўзяла шлюб з дацкім каралём Вальдэмарам I, запісы пра гэта ёсць у летапісе XII ст. «Славянская хроніка» Арнольда з Любека, а таксама ў Саксона Граматыка. Палітычны кантэкст шлюбу, як і сувязі полацка-менскіх князёў праз Сафію з дынастыямі герцагаў Браўншвейгскіх і ландграфаў Цюрынгскіх, не вывучаны[4]. Сафія актыўна брала ўдзел у грамадскім жыцці Даніі. Мела двух сыноў і шэсць дачок. Аўдавела ў 1182 годзе. У 1184 годзе выйшла замуж за Людвіга III, ландграфа цюрынгскага, аднак у 1190 годзе развялася з ім і вярнулася ў Данію. Пахавана побач Вальдэмара I у каралеўскай пахавальні Рынгстэда.

У гістарыяграфіі

Рускімі летапісамі не згадваецца, вядома толькі з заходніх крыніц — сачынення Саксона Граматыка[5], «Сагі пра Кнютлінгаў»[6], генеалогіі дацкіх каралёў[7], «Агляду саг пра дацкіх канунгаў»[8], зводу саг «Прыгожая скура»[9], дацкіх аналаў[10]. Некаторыя скандынаўскія крыніцы даюць яе імя скажона — Суфія, Сіфія. Месца нараджэння невядома. Паходжанне княжны было дыскусійным у гістарыяграфіі, традыцыйна лічыцца, што Сафія дачка Валадара Глебавіча і Рыксы, дачкі Баляслава Крывавустага, найболей аргументавана гэта даведзена Я. Галенам[11]. Баўмгартэн[12] і Пашута[13] меркавалі, што Сафія дачка Уладзіміра Усеваладавіча, але ў такім выпадку трэба дапусціць, што Вальдэмар узяў шлюб з пляменніцай[4]. Падрабязны агляд пунктаў гледжання на паходжанне Сафіі змешчаны ў працах Т. Джаксан[14].

Ёсць два пазнейшыя партрэты Сафіі (1580, 1757).

У Беларусі асоба дацкай каралевы Сафіі стала шырока вядомай пасля публікацыі «Нашай Нівай» у 2005 годзе артыкула доктара гісторыі Андрэя Катлярчука «Соф’я Валадароўна, каралева Даніі»[15].

Дзеці

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.