Сапфір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапфі́р (ад стар.-грэч.: σάπφειρος (sappheiros)[1] — сіні камень, магчыма, ад іўр.: ספּיר (sapir) або персідскай назвы з тым жа значэннем) — адна з разнавіднасцей мінерала карунд, каштоўны камень розных адценняў, пераважна сіняга колеру. Хімічная формула Al2O3 (аксід алюмінія).
Сапфір | |
---|---|
![]() | |
Формула | Al2O3 |
Прымесь | Fe2+, Fe3+, Ti |
Фізічныя ўласцівасці | |
Колер | Сіні і блакітны розных адценняў; бясколерны, ружовы, аранжавы, жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты да непразрыстага |
Цвёрдасць | 9 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Злом | Няроўны да ракавістага |
Шчыльнасць | 3,95 — 4,00 г/см³ |
Сінгонія | Трыганальная |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,766 — 1,774 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэмпература плаўлення 2040 °C. Шчыльнасць 3,93[2] г/см³. Малярная маса 101,94. Цвёрдасць па шкале Моаса — 9. Празрысты ў інфрачырвоным дыяпазоне да даўжыні хвалі прыкладна 6,5 мкм. Добры дыэлектрык і праваднік гіпергуку[2].
Сапфіры здабываюць у Індыі, Шры-Ланцы, Тайландзе, Аўстраліі, Кеніі, Калумбіі, ЗША[3].
Выкарыстанне
Сапфір выкарыстоўваецца пры вырабе прылад вакуумнай тэхнікі, святлафільтраў і святлаводаў. У мікраэлектроніцы ў вытворчасці мікрасхем.
Штучныя сапфіры
Штучныя карунды ўпершыню сінтэзаваны ў 1904 годзе французскім фізікам М. Вернейлем. Сучасныя сінтэтычныя карунды цяжка адрозніць ад прыродных (выкарыстоўваюцца аптычныя, рэнтгенаўскія і спектральныя даследаванні)[3].
Штучныя сапфіры выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, у вытворчасці вымяральных і авіяцыйных прыбораў, у ювелірнай прамысловасці.
Гл. таксама
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2.. — С. 350.
- Сапфир // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.