Санга (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санга (рака)

Са́нга (фр.: Sangha) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Конга и часткова на мяжы з Камерунам[1], правы прыток ракі Конга.

Хуткія факты Санга, Характарыстыка ...
Санга
фр. Sangha
Thumb
Характарыстыка
Даўжыня 785 км
Басейн каля 200 000 км²
Расход вады 700—4 250 м³/с
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Кадэі і Мамберэ
  Каардынаты 3°31′09″ пн. ш. 16°02′50″ у. д.HGЯO
Вусце Конга
  Каардынаты 01°12′45″ пд. ш. 16°49′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Конга  Атлантычны акіян
Краіны
Thumb
выток
вусце
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Утвараецца ў Санга-Мбаэрэ пры зліцці рэк Кадэі і Мамберэ. Тэрыторыя водазабору ракі Санга і прытокаў уключае Усходні рэгіён Камеруна, Заходнія правінцыі ЦАР (Нана-Мамберэ, Мамберэ-Кадэі і Санга-Мбаэрэ) і дэпартаменты Санга і Кювет Рэспублікі Конга (Бразавіль).

Даўжыня ракі складае 785 км, ад вытоку ракі Кадэі — каля 1300 км. Плошча вадазбору каля 200 000 км². Асноўныя прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб. Сярэдні расход вады ад 700 м³/с у сакавіку да 4250 м³/с у кастрычнікулістападзе[1].

Рака суднаходная да месца зліцця Кадэі і Мамберэ[1].

Зноскі

  1. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.