Сады ў Старажытным Рыме
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сады ў Старажытным Рыме (лац.: hortii) ствараліся пад уплывам старажытнаегіпецкай, персідскай і старажытнагрэчаскай садовай тэхнікі.
Прыватныя рымскія сады былі звычайна падзелены на тры часткі. Першая — ксіст (лац.: xystus) — адкрытая тэраса, якая была злучана з домам порцікам. Другая частка — ambulation — была садам з кветкамі, дрэвамі і служыла для прагулак і сузірання. Трэцяя частка — gestation — уяўляла сабою алею.
У старажытнарымскіх садах выкарыстоўваліся складаныя гідратэхнічныя збудаванні — штучныя вадаёмы і фантаны.
Розныя версіі ўладкавання рымскіх садоў выкарыстоўваліся ў рымскіх паселішчах у Афрыцы, Брытаніі.
Прынцыпы афармлення рымскіх садоў пазней ужываліся ў садова-паркавым мастацтве эпохі Адраджэння, барока, неакласіцызму.
Гл. таксама
- Віла Адрыяна
- Сады Лукула
- Сады Салюстыя
Спасылкі
- Рымскія сады Архівавана 20 кастрычніка 2007.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.