From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецкі партызанскі рух (1941—1944), Партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны — адна з форм узброенай партызанскай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі СССР у часы Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.
Савецкі партызанскі рух | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Рух Супраціўлення, воінскае фарміраванне і Народны камісарыят унутраных спраў СССР |
Тып | партызанскі рух[d] |
Удзел у |
Паводле арганізацыі і кіравання, і з улікам геаграфічных умоў, у савецкім партызанскім руху выдзяляюцца партызанскія рухі, якія дзейнічалі: у Беларусі (БССР), ва Украіне (УССР), у Прыбалтыцы, у Карэліі, у Расійскай Федэрацыі (РСФСР).
Таксама савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі пэўны час (у 1944), і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сіл.
Стварэнне партызанскіх груп і атрадаў пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх вобласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войск за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх ваенных, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага года вайны. Далей на ўсход, сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад знішчальных батальёнаў, батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных груп НКУС і ГРУ, арганізацыйных груп, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх кіравалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацый і інш.
Першыя партызанскія атрады: «Старасельскі» (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён (БССР), 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, Пінск (БССР), 26.6.1941 і інш.
Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучана 5.7.1941.
Камуністычная партыя паспяшалася ўзяць партызанскую барацьбу, якая пачала складвацца стыхійна, пад свой кантроль[1]. Так, у дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) (29.6.1941) да партыйных органаў была пастаўлена задача арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп. Публічна агучаная прамова І. В. Сталіна (3.7.1941) заклікала да «усенароднага супраціўлення ворагу». Пастанова ЦК УКП(б) «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск» (18.7.1941) патрабавала, каб партызанскі рух фарміраваўся не толькі з партыйных актывістаў, але і наогул з усяго насельніцтва акупаваных тэрыторый.
Адзначаецца, што значэнне прамовы Сталіна было не толькі ў прадвызначэнні савецкай палітыкі, але і ў тым, што ва ўмовах тагачаснай жорсткай рэгламентаванасці грамадства прамова давала свайго роду дазвол на самастойныя дзеянні, пазбаўляла ад страху за выяўленую ініцыятыву, і многіх заахвоціла застацца ў нямецкім тыле і ўступіць у партызанскую барацьбу[2].
Апроч ЦК УКП(б), непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі, НКУС, ГРУ.
У канцы 1941 года на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР дзейнічалі 2 тысячы партызанскіх атрадаў (да 90 тыс. байцоў)[3].
У канцы 1943 года колькасць партызанскіх сіл складала: у Беларусі — 122 тыс.ч. (апроч іх, амаль 30,8 тыс.ч. перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту, Гл. таксама: Савецкі партызанскі рух у Беларусі 1941-1944#Колькасць, ва Украіне — 43,5 тыс.ч. (апроч іх, амаль 15 тыс.ч. перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту), у Ленінградскай вобласці — 35 тыс.ч., у Калінінскай вобласці — 14 тыс.ч.[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.