Пішчалаўскі замак
замак-турма ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
замак-турма ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Пішчалаўскі замак — адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў Мінску, следчы ізалятар № 1, гут. «Валадарка»[1].
Славутасць | |
Пішчалаўскі замак | |
---|---|
| |
53°53′56″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | Ранні класіцызм |
Архітэктар | Казімір Хршчановіч |
Заснавальнік | Рудольф Пішчала |
Дата заснавання | 1825 |
Будаўніцтва | 1825 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000017 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак у стылі ранняга класіцызму узведзены ў 1825 годзе на гары ў Раманаўскім прадмесці[1]. Падрадчыкам будаўніцтва быў Р. С. Пішчала, ад прозвішча якога турма атрымала неафіцыйную назву — Пішчалаўскі замак. Кіравалі ўзвядзеннем будынка Міхаіл Чахоўскі і Казімір Хршчановіч[2].
За 200 гадоў існавання будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні. У астрозе адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у т.л. «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме быў пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.
У красавіку 2008 года абвалілася адна з вежаў замка, ніхто не пацярпеў[3].
СІЗА № 1 з’яўляецца адзінай папраўчай установай у Беларусі і ў сучаснай Еўропе, у якой ажыццяўляецца смяротнае пакаранне (праз расстрэл).
Турма пабудаваная на ўскраіне тагачаснага Мінска як двухпавярховы будынак з вежамі па баках, якія завершаны прафіляванымі зубцамі і сценамі, умацаванымі контрфорсамі[4]. Першапачаткова будынак быў двухпавярховым, меў падвал з камерамі, кухняй, майстэрнямі і інш. У 1890 годзе па праекце мінскага губернскага інжынера К. Увядзенскага надбудаваны трэці паверх.
Галоўны фасад аздоблены рустоўкай ніжняга яруса і завершаны трохвугольным франтонам, што было своесаблівымі рэшткамі класіцызму. Праз такую складаную сумесь элементаў готыкі, абарончага дойлідства і класіцызму складана адназначна выявіць стылістыку, якую часам вызначаюць як рэтраспектыўна-замкавую. Але гэты будынак, безумоўна, адносіцца да эклектыкі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.