Роберт Льюіс Стывенсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Льюіс Стывенсан

Роберт Льюіс Сты́венсан[11] (англ.: Robert Louis Stevenson, першапачаткова Роберт Льюіс Бэлфур Стывенсан Robert Lewis Balfour Stevenson; 13 лістапада 1850, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 3 снежня 1894, Уполу, Самоа) — шатландскі пісьменнік і паэт, аўтар сусветна вядомых прыгодніцкіх раманаў і аповесцей, найбуйнейшы прадстаўнік неарамантызму.

Хуткія факты Роберт Льюіс Стывенсан, Асабістыя звесткі ...
Роберт Льюіс Стывенсан
англ.: Robert Louis Stevenson
Thumb
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Robert Lewis Balfour Stevenson
Дата нараджэння 13 лістапада 1850(1850-11-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1894(1894-12-03)[5][6][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Томас Стывенсан[d][8]
Маці Matilde Margaret Isabella Stevenson[d][9][8]
Жонка Fanny Stevenson[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, эсэіст, раманіст, навэліст, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, аўтар песень
Гады творчасці 18661894[10]
Жанр прыгодніцкая літаратура і гатычная літаратура[d]
Мова твораў англійская
Подпіс Thumb
Творы ў Вікікрыніцах
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цытаты ў Вікіцытатніку
Закрыць

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Эдынбургскі ўніверсітэтт (1873). Па адукацыі юрыст. Шмат падарожнічаў па Еўропе і ЗША.

Творчасць

Дэбютаваў у 1866 як публіцыст. Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Востраў скарбаў» (Treasure Island, 1883). Аўтар прыгодніцкіх раманаў «Выкрадзены» (Kidnapped, 1886), «Гаспадар Балантрэ» (1889), «Пацярпелыя караблекрушэнне» (1892), «Катрыёна» (1893), у якіх тагачаснай цывілізацыі, расізму і каланіялізму пісьменнік проціпастаўляў веру ў людзей, іх высокую духоўнасць. У гістарычных раманах «Прынц Ота» (1885), «Чорная страла» (1888), «Сент-Іў» (апубл. 1897, незавершаны) рамантыка прыгод спалучаецца з дакладным апісаннем экзотыкі і гістарычным каларытам. Тэма «двойніцтва» адлюстравана ў філасофска-псіхалагічным рамане «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіля і містэра Хайда» (The Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde, 1886). Аўтар шматлікіх апавяданняў, нарысаў, п’ес, літаратурна-крытычных прац.

Уплыў Стывенсана на сваю творчасць прызнавалі Хорхэ Луіс Борхес, Эрнест Хемінгуэй, Гілберт Кіт Чэстэртан, Рэдзьярд Кіплінг, Уладзімір Набокаў. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі А. Асташонак, В. Гардзей, Я. Семяжон.

Беларускія пераклады

• Востраў скарбаў: Пер. з рус. / Роберт Луіз Стывенсон — Мн. : ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
• Востраў скарбаў. — Мн., 1993.
• Чорная страла: Аповесць з часоў вайны Пунсовай і Белай ружы. — Мн., 1999.

Экранізацыі

Раман «Востраў скарбаў» неаднаразова экранізаваны.

Зноскі

1. Robert Louis Stevenson

2. Robert Louis Stevenson // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Стивенсон Роберт Льюис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Robert Louis Stevenson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Robert Louis Stevenson // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. Kindred Britain

7. Buchan A. Stevenson, Thomas // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 54. — P. 255–56.

8. RKDartists Праверана 10 верасня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.