From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйн Аўн (эст.: Rein Aun; 5 кастрычніка 1940, Талін — 11 сакавіка 1995, Талін) — эстонскі лёгкаатлет, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у дзесяціборстве.
Рэйн Аўн | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
5 кастрычніка 1940[1] |
Памёр |
11 сакавіка 1995[1] (54 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 189 см |
Вага | 88 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэйн Аўн нарадзіўся ў 1940 годзе ў Таліне і рана застаўся сіратой — яго бацька памёр, калі хлопчыку было 13 гадоў. Рэйн вучыўся ў спецыяльнай спартыўнай школе, ён добра бегаў на доўгія дыстанцыі, але абраў дзесяцібор’е. Аўн выступаў за Добраахвотнае спартыўнае таварыства (ДСТ) горада Тарту.
На Алімпійскіх гульнях 1964 года дзесяціборац стаў сярэбраным прызёрам, набраўшы 7842 ачкі і адстаўшы пры гэтым ад лідара, Вілі Гольдарфа, усяго на 45 ачкоў. У 1968 годзе на адным са спаборніцтваў ён палепшыў свой асабісты рэкорд да 7898 ачкоў, але на наступнай Алімпіядзе не змог завяршыць спаборніцтвы.
У 1995 годзе Рэйн Аўн памёр ад ліхаманкі. Пахаваны ў Таліне на могілках Лійва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.