Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́гія (лац.: Regia) — будынак у Старажытным Рыме, размешчанае на рымскім форуме. Першапачаткова яна была рэзідэнцыяй цароў Рыма або, прынамсі, іх галоўнай штаб-кватэрай, а пазней — месцазнаходжаннем Вярхоўнага пантыфіка, першасвятара рымскай рэлігіі. Будынак знаходзілася на Свяшчэннай дарозе на ўскраіне Рымскага форума, каля падножжа Палацінскага ўзгорка, насупраць храма Весты і Дома вясталак, побач з храмам Цэзара. Застаўся толькі падмурак рэгіі рэспубліканскага/імперскага перыяду. Як і курыя, яна была разбурана і адбудавана некалькі разоў яшчэ пры царах. Было знойдзена некалькі ўзроўняў падобных пабудоў з больш звычайнымі рысамі, што стала падставай для тэорыі аб тым, што рэспубліканская рэгія мела іншае выкарыстанне.
Славутасць | |
Рэгія | |
---|---|
41°53′31″ пн. ш. 12°29′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адпаведнасці са старажытным паданнем, яна была пабудавана як царскі палац другім царом Рыма, Нумай Пампіліем. Сапраўды, лацінскае слова regia можа быць перакладзена як «царскі дом». Таксама згадваецца, што ён пабудаваў храм Весты, дом вясталак і «Грамадскі дом» (Domus Publica). Гэта стварыла цэнтр палітычнага і рэлігійнага жыцця ў горадзе і царстве. Калі Юлій Цэзар стаў Вярхоўным пантыфікам, ён выконваў свае абавязкі з рэгіі.
Апроч архіваў пантыфікаў там захоўваліся формулы ўсіх відаў малітваў, клятваў, ахвярапрынашэнняў і г.д., дзяржаўны каляндар свяшчэнных дзён, Аналы — запісы штогадовых падзей для грамадскіх даведак — і законы, звязаныя са шлюбамі, смерцю і завяшчаннямі. На паўднёва-заходняй сцяне былі выразаны консульскія (36 да н.э.) і трыўмфальныя (паміж 18 і 12 да н.э.) фасты.
Рэгія была месцам сходу калегіі пантыфікаў і, часамі, Арвальскіх братоў.
Падчас рабавання Рыма галамі ў 390 да н.э. Рэгія была разбурана. Пасля гэтага яна тройчы гарэла: у 210, 148 і 36 да н.э. пасля смерці Юлія Цэзара, пасля чаго была адноўлена з мармуру на царскім падмурку Гнеем Даміцыем Кальвінам. У 12 да н.э. Актавіян Аўгуст аддаў частку будынка вясталкам. Рэгія гарэла яшчэ некалькі разоў: пры Нероне і Комадзе. Апошняе яе аднаўленне адносіцца да часу Септымія Северы і Каракалы. Руіны будынка былі адкрыты ў 1878. У 1886 Нікальс, Джордан і Х. Гюльзен правялі раскопкі.
Астатнія руіны на форуме, хутчэй за ўсё, не ад першапачатковага будынка. Знішчаная землетрасеннем, пажарам ці пры рабаванні горада, сапраўдная рэгія магла быць адбудавана ў іншым месцы.
Адбудаваны будынак меў незвычайны закрыты ўнутраны двор, выбрукаваны туфам з драўляным порцікам. Унутранае памяшканне было падзелена на 3 пакоі з уваходам з унутранага двара ў сярэдні пакой.
Заходні квадратны пакой прызначаўся, мяркуючы па захаваным надпісе на паўднёвай сцяне, пасланцам пантыфіка (calatores) і фламінаў.[2]
Усходні пакой у паўднёвай частцы быў свяцілішчам Марса, sacrarium Martis, у якім захоўваўся Анкіл Марса. Тут таксама стаялі прысвечаныя Марсу 12 бронзавых шчытоў і дзіда, hastae Martiae.
Усходні пакой меў свяцілішча Опы — настолькі свяшчэннае, што толькі вярхоўны пантыфік і вясталкі маглі туды ўвайсці.
Паводле легенды, калі дзіды Марса пачыналі дрыжаць, тое павінна было здарыцца штосьці жудаснае. Згадвалася, што яны дрыжалі ўначы 14 сакавіка 44 да н.э. Цэзар, Вярхоўны Жрэц у той час, нягледзячы на ваганні дзід, пакінуў рэгію, каб наведаць паседжанне сената ў Курыі тэатра Пампея. Ён быў забіты групай сенатараў, якія змовіліся з Дэцымам Юніем Брутам і Гаем Касіем Лонгінам, каб пазбавіць Рым ад таго, каго яны лічылі тыранам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.