From Wikipedia, the free encyclopedia
Рычард Паркс Бонінгтан (англ.: Richard Parkes Bonington; 25 кастрычніка 1802[1], Arnold[d], Нотынгемшыр — 23 верасня 1828[2][3][…], Лондан[4]) — англійскі мастак, прадстаўнік рамантызму ў жывапісе.
Рычард Паркс Бонінгтан | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, літограф |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1802[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1828[2][3][…] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1817 годзе сям’я пераязджае ў Кале. Тут Бонінгтан навучаўся тэхніцы акварэлі ў Луі Франсіа, вучня Томаса Гёрціна. З 1819 года вучыцца ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў у Антуана-Жана Гро, аднак не пераняў у апошняга захаплення гістарычным жывапісам. Важнейшым для творчага развіцця Бонінгтана было сяброўства з Эжэнам Дэлакруа і Тэадорам Жэрыко. Падарожнічаў па поўначы Францыі, у 1823 годзе наведаў Бельгію, а ў 1826 адправіўся ў Паўночную Італію, дзе асноўнай тэмай яго работ становіцца пейзаж. Упершыню адпраўляе ў Салон дзве нармандскія акварэлі ў 1822 годзе. На Парыжскім салоне 1824 года Бонінгтан атрымаў залаты медаль і ў 1825 годзе разам з Дэлакруа адправіўся ў Лондан, каб вывучаць творчасць Уільяма Цёрнера і англійскую гістарычную школу жывапісу. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні Бонінгтана, былі прададзены на аўкцыёне Сотбі ў 1829 годзе.
Мастацкі ўплыў Бонінгтана на рамантыкаў Англіі і Францыі быў такі вялікі, што ён адчуваецца нават у працах Каміля Каро, у імпрэсіяністаў і мастакоў барбізонскай школы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.