From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыкарда Муці (іт. Riccardo Muti; нар.28 ліпеня 1941, Неапаль) — італьянскі дырыжор, мастацкі кіраўнік тэатра «Ла Скала» з 1986 па 2005 год.
Рыкарда Муці | |
---|---|
італ.: Riccardo Muti | |
Род дзейнасці | дырыжор, музычны кіраўнік |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1941[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Chiara Muti[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (27 снежня 1990) Імператарская прэмія (2018) Birgit Nilsson Prize[d] (2011) |
Сайт | riccardomuti.com (італ.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Неапалітанскай кансерваторыі ў класе фартэпіяна Вінчэнца Віталі. Скончыўшы яе з адзнакай, працягнуў адукацыю ў Міланскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам Бруна Бэтінелі (кампазіцыя) і Антаніна Вота (дырыжыраванне), займаўся таксама ў Ніна Рота. Дэбютаваў як дырыжор у 1966 годзе. У 1967 г. выйграў у Італіі Конкурс дырыжораў імя Гвіда Кантэлі.
З 1966 года выступае на фестывалі «Фларэнційскі музычны май» (у 1973—82 мастацкі кіраўнік). З 1971 года выступаў на Зальцбургскім фестывалі («Дон Паскуале» Гаэтана Даніцэці), выконваў у Ковент Гардэн «Аіду» (1977). У 1973—82 гадах працаваў з лонданскім аркестрам «Філармонія» (з 1979 года быў галоўным дырыжорам), з Філадэльфійскім аркестрам.
У 1981 годзе ўпершыню з’явіўся на сцэне Ла Скала («Вяселле Фігара»). З 1986 года быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам гэтага тэатра. Сярод пастановак у Ла Скала: «Лятучы галандзец» Вагнера (1988, першы зварот Муці да твораў вялікага немца), опера «Так робяць усё» (1990), «Дзева возера» Расіні, «Парсіфаль» (1992/93), "Арміда " Глюка (1996) і іншыя. У 1993 тут жа паставіў «Весталку» Гаспар Спанціні (ва ўласнай рэдакцыі). У сезоне 1999—2000 пад яго кіраваннем пастаўлены «Фідэліё» Бетховена, «Тоска» Пучыні, «Дыялогі кармелітак» Пуленка.
Сярод оперных запісаў — «Вільгельм Тэль» (у галоўнай партыі Дзанканара, Philips), «Макбет» (салісты — Мілнс, Касота, Р. Раймондзі, Карэрас, EMI), «Дон Паскуале» (салісты — Брусканціні, Фрэні, Вінберг, Нучы , EMI). Запісаў таксама поўныя цыклы сімфоній Людвіга ван Бетховена, Іаганеса Брамса, Аляксандра Скрабіна, Пятра Чайкоўскага, Франца Шуберта, Роберта Шумана.
Да адкрыцця «Ла Скала», якое адбылося 7 снежня 2004 года, пасля амаль трохгадовай рэканструкцыі Муці паставіў оперу Антоніа Сальеры «Прызнаная Еўропа», якой у 1778 годзе адкрываўся тэатр, зноўку адбудаваны пасля пажару. У 2005 годзе пакінуў «Ла Скала», пасля чаго тэатр аж да кастрычніка 2011 года заставаўся без мастацкага кіраўніка.
У 2010 годзе Муці ўзначаліў Чыкагскі сімфанічны аркестр; у кастрычніку 2011 года пасля амаль трохгадовых перамоваў пагадзіўся заняць пасаду «пажыццёвага ганаровага дырэктара» Рымскай оперы; да гэтага Муці адмовіўся ад пасады мастацкага кіраўніка тэатра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.