From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч (1846, Крайск, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская Імперыя, (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 1915) — царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.
Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1846[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1915 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, гісторык царквы, школьны настаўнік |
Выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі (1867). Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе ў 1873 абараніў магістарскую дысертацыю «Жыццё Іосіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і віленскага, і ўз'яднанне заходнерускіх уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г.». Манаграфія вытрымала два выданні пры жыцці аўтара. Пасля сканчэння акадэміі Кіпрыяновіч накіраваны выкладчыкам у Літоўскую духоўную семінарыю. Выкладаў латынь, гісторыю і педагогіку, адначасова чытаў лекцыі ў Віленскай мужчынскай гімназіі і жаночым вучылішчы. Актыўна займаўся даследаваннем гісторыі ўніяцкай царквы і каталіцызму ў Беларусі. Аўтар шэрагу манаграфій, а таксама нарысаў «Іасафат Кунцэвіч» (1912) і «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расіі» (1910).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.