From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Фёдаравіч Чаляднін-Давыдаў (руск.: Григорий Фёдорович Челядин-Давыдов; памёр пасля 1521) — баярын пры двары князёў маскоўскіх Івана III і Васіля III, ваявода. Сын Фёдара Давыдавіча, баярына і ваяводы.
Рыгор Фёдаравіч Чаляднін | |
---|---|
Нараджэнне | XV стагоддзе |
Смерць | XVI стагоддзе |
Род | Чалядніны[d] |
Званне | дзеці баярскія[d], ваявода і баяры |
Бітвы |
Удзельнічаў у 1495 годзе ў паходзе Івана III на Ноўгарад. У 1496 годзе ў паходзе на Швецыю ён згадваецца як другі ваявода ў пярэднім палку, у другой экспедыцыі таго ж года згадваецца ўжо як другі ваявода ў правым палку. У 1501 годзе першы ваявода ў палку правай рукі, браў удзел у бітве пад Мсціславам. У 1502 годзе 5-ы ваявода ў войску Сямёна Іванавіча Мажайскага.
У 1507 годзе першы ваявода ў вялікім палку ў паходзе з Вялікіх Лукаў на Вялікае Княства Літоўскае, у 1508годзе — ваявода вялікі. У 1510 годзе стаў першым намеснікам у Пскове, прыводзіў горад да прысягі на вернасць маскоўскаму князю. Часта ўдзельнічаў у баях з татарамі як першы ці другі ваявода. У 1512 першы ваявода левай рукі ў выправе маскавітаў на Смаленск падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522. У 1514 годзе яго адправілі ў Смаленск, а пасля захопу і раскрыцця здрады Міхаіла Глінскага выправіўся ў абоз пад Оршу. Як ваявода ў вялікім палку, удзельнічаў у бітве пад Оршай, падчас бітвы ўцёк ад паражэння з поля. Пасля бітвы ён больш не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.