Remove ads

Вуліца Рывалі (фр.: Rue de Rivoli) — адна з самых доўгіх у Парыжы, натуральны працяг Елісейскіх Палёў на ўсход ад плошчы Згоды. Працягнулася па правым беразе Сены на тры кіламетры паралельна плыні ракі.

Хуткія факты Вуліца Рывалі I акруга Парыжа, IV акруга Парыжа, Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа, квартал Аль, квартал Пале-Раяль, Сен-Меры, Quartier Saint-Gervais, Quartier de la Place-Vendôme, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Рывалі
I акруга Парыжа, IV акруга Парыжа, Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа, квартал Аль, квартал Пале-Раяль, Сен-Меры, Quartier Saint-Gervais, Quartier de la Place-Vendôme
фр.: Rue de Rivoli
Thumb
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
Шырыня 20,78 м[1]
Назва ў гонар Бітва пры Рывалі[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Участак ад плошчы Згоды да Пале-Раяль быў пракладзены на падставе напалеонаўскага загада 1806 года, атрымаўшы назву ў памяць аб адной з першай перамог імператара, пад Рывалі ў студзені 1797 года. Паўднёвы бок вуліцы ствараюць Луўр і сады Цюільры, паўночны бок — аркады крам і магазінаў, якія расцягнуліся амаль на цэлую мілю і ў архітэктурным дачыненні сугучны плошчы Згоды.

Карл X і Луі-Піліп падоўжылі пачынанне Напалеона далёка на ўсход, углыб старажытнага квартала Марэ. Сярод славутасцей вуліцы Рывалі — гатычная вежа Сен-Жак і пазалочаная статуя Жанны д’Арк на плошчы Пірамід.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads